Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/181

Гэта старонка была вычытаная

насць у сабе. Іманус стараўся, як умеў, замяніць Лантэнака. У іх была артылерыя, але, на вялікае здзіўленне Говэна, яны не скарыстоўвалі яе. Здарылася гэта таму, што ўсе іхнія артылерыйскія афіцэры пайшлі з маркізам на рэкагнасцыроўку ў Мон-Доль, а сяляне не ўмелі абыходзіцца з гарматамі. Але затое яны засыпалі кулямі сініх, што стралялі ў іх з гармат. Цяпер ў іх быў свой надзейны рэдут. Сабраўшы ўсе павозкі, усе скрыні, бочкі, цюкі, яны пабудавалі высокую барыкаду, зрабіўшы ў ёй шчыліны — байніцы — для прыцэлаў, і распачалі з-за гэтага прыкрыцця шалёную страляніну. Усё гэта зрабілася вельмі хутка. Праз чвэрць гадзіны рынак ператварыўся ў непрыступную цытадэль.

Для Говэна паварот справы зрабіўся сур'ёзны. Гэтае раптоўнае ператварэнне рынка ў цытадэль было для яго сюрпрызам. Вандэйцы заселі там шчыльнай, устойлівай масай. Говэну ўдалося захапіць іх знянацку, але яму было яшчэ далёка да перамогі. Сышоўшы з каня і не выпускаючы сваёй штагі, ён стаяў у святле факелаў, што гарэлі на яго батарэі, і, скрыжаваўшы рукі, пільна ўглядаўся ў цемру.

Пры святле факела яго высокая фігура вылучалася вельмі выразна і была добрай мішэнню для абаронцаў барыкады. Але ён, задумаўшыся, не заунажаў, што вакол яго хмарамі кладуцца кулі.

Ён ні на хвіліну не сумняваўся ў перамозе. Праўда, там, на барыкадзе, было многа стралкоў, але супроць усіх гэтых стрэльбаў у яго былі гарматы, а куля, нарэшце, усё-ж такі пасуе перад ядром. Перамога заўсёды на тым баку, дзе ёсць артылерыя. Яго батарэя была ў надзейных руках і забяспечвала яму поспех.

Раптам нібы маланка бліснула з-за цёмнай бары-