Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/198

Гэта старонка была вычытаная

валася да шчабятання птушак, нібы чакала пачуць ад іх вестку пра дзяцей. А то пачынала нешта мармытаць сама сабе; можа гукала дзяцей па імёнах, але так ціха, што Тэльмарш не мог разабраць. Яна глядзела на неба, на дрэвы, азіралася навакол. Губы яе без гуку варушыліся. Яна пашыла мяшок і насыпала ў яго даверху каштанаў. Аднойчы раніцою Тэльмарш убачыў, што яна адпраўляецца ў дарогу.

— Куды вы ідзеце? — спытаўся ён.

Яна адказала:

— Іду іх шукаць.

Ён не адважыўся затрымліваць яе.

ДВА ПОЛЮСЫ ІСЦІНЫ

Прайшло некалькі тыдняў, запоўненых падзеямі грамадзянскай вайны. У ваколіцах Фужэра гаварылі выключна пра двух людзей, так непадобных адзін на аднаго, але працуючых на карысць адной і той-жа справы — рэволюцыі.

Жорсткі вандэйскі паядынак працягваўся, але Вандэя ўжо траціла апору пад нагамі. Асабліва дрэннымі былі яе справы ў Іль-э-Вілэм. Дзякуючы энергіі маладога камандзіра, які ў Доле з атрадам у паўтары тысячы чалавек так дасціпна адбіў дзёрзкі напад шасці тысяч чалавек, паўстанне ў гэтай акрузе было аслаблена і абмежавана. За гэтым ударам паследавала некалькі другіх, не менш удалых, і ўсе гэтыя поспехі стварылі новае становішча. Абстаноўка змянілася, але тут з'явілася нечаканае ўскладненне.

Ва ўсёй гэтай частцы Вандэі рэспубліка перамагла. Але якая рэспубліка? У канчатковай перамозе рэволюцыі вызначаліся два віды рэспублікі: рэспубліка