Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/201

Гэта старонка была вычытаная

адправіў у рэволюцыйны трыбунал гэтую зграю старых фанатыкаў — папоў, якіх мы захапілі ў Лувін'е?

— Я не ваюю са старымі.

— Стары поп горш за маладога. Не трэба лішняй літасці, Говэн. Забойцы караля — вызваліцелі народу. Пільна вартуй вежу Тампль.

— Вежу Тампль? Калі-б ад мяне залежала, я выпусціў-бы з яе дофіна[1]. Я не ваюю з дзецьмі.

Позірк Сімурдэна стаў суровым.

— Дык ведай-жа, Говэн, што трэба весці бязлітасную вайну супроць жанчыны, калі яе завуць Марыяй- Антуанетай[2], супроць старога, калі яго завуць папам Піем VI, і супроць дзіцяці, калі яго завуць Людовікам Капетам.

— Дарагі мой настаўнік, я не палітычны дзеяч.

— Я пачынаю за цябе непакоіцца. Чаму ў час атакі на Касэ, калі мяцежнік Жан Трэтон кінуўся з шабляю ў руцэ на нашу калону, ты крыкнуў салдатам: «Рассуньцеся! Прапусціце яго!»?

— Таму, што ганебна для тысячнага атрада салдат кідацца на аднаго чалавека.

— Навошта пры Кайльетры д'Астылье, калі ты ўбачыў, што нашы салдаты спыніліся, каб пакончыць раненага вандэйца Жазефа Без'е, які поўз па зямлі, ты закрычаў ім: «Уперад! Я сам з ім распраўлюся!» і стрэліў уверх?

— Таму што ляжачага не б'юць.

— І ты быў няправы. Абодва гэтыя чалавекі зрабіліся правадырамі мяцежніцкіх банд. Жазеф Без'е —

  1. Дофін — сын пакаранага смерцю караля Людовіка XVI знаходзіўся ў няволі ў вежы Тампль.
  2. Марыя-Антуанета — каралева Францыі, жонка Людовіка XVI, пакараная смерцю ў 1793 годзе.