Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/202

Гэта старонка была вычытаная

усім вядомы атаман Усы, а Жан Трэтон — Сярэбраная нага. Выратоўваючы гэтых двух людзей, ты даў Рэспубліцы двух ворагаў.

— Вы добра ведаеце, што я хацеў-бы для Рэспублікі пабольш прыхільнікаў, а не ворагаў.

— А чаму пасля перамогі пры Ландэане ты не загадаў расстраляць тых трыста сялян, якіх мы ўзялі ў палон?

— Таму што акурат перад тым Боншан пашкадаваў палонных рэспубліканцаў, і я хацеў, каб усе ведалі, што і Рэспубліка пашкадавала палонных раялістаў.

— У такім разе, калі ты зловіш Лантэнака, ты яго пашкадуеш?

— Не.

— Чаму? Ты-ж пашкадаваў гэтых сялян?

— Сяляне — цёмныя людзі, а Лантэнак ведае, што робіць.

— Але Лантэнак твой дзядзька.

— А Францыя мне маці.

— Лантэнак — стары.

— У Лантэнака няма ўзросту. Лантэнак — чужы. Ён не француз. Ён прадасць нас англічанам. Лантэнак — вораг бацькаўшчыны. Наш паядынак можа скончыцца толькі яго ці маёй смерцю.

— Говэн, памятай, што ты цяпер сказаў.

— Буду памятаць.

Абодва моўчкі паглядзелі адзін на аднаго. Потым Говэн сказаў:

— Патокамі крыві будзе адзначаны ў гісторыі гэты дзевяноста трэці год.

— Сцеражыся! — ускрыкнуў Сімурдэн. — Бываюць страшныя абавязкі. Не абвінавачвай таго, хто не можа быць вінаватым. З якога гэта часу ў існаванні хвароб сталі вінаваты дактары? Так, галоўная адзнака гэтага