Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/207

Гэта старонка была вычытаная

— Я чуў, нібы адзін тутэйшы пан захапіў у бойцы трох дзяцей і ўзяў іх з сабой.

— Дзе гэты чалавек? — закрычала яна. — Дзе мае дзеці?

Селянін адказаў:

— Ідзіце ў Тург.

— Як вы сказалі?..

— Тург.

— А што гэта такое?

— Не ведаю. Сам я там ніколі не быў.

— А далёка гэта адсюль?

— Так, не блізка.

— У які гэта будзе бок?

— На Фужэр.

— А як туды прайсці?

— Ідзіце прама на Ванторт. Потым ідзіце праз Аршан на Леру. — Ён паказаў рукой на захад. — Усё прама ў той бок, дзе сонца садзіцца.

І не паспеў ён апусціць руку, як яна ўжо ішла. Ён крыкнуў ёй услед:

— Толькі сцеражыцеся: там ідзе бой!

Яна нічога не адказала, нават не абярнулася.

ПРАВІНЦЫЯЛЬНАЯ БАСТЫЛІЯ

Калі гадоў сорак назад які-небудзь падарожнік уваходзіў у Фужэрскі лес з боку Лэніелэ і выходзіў з яго на Парын'е, то на ўскрайку гэтай непралазнай пушчы яго ашаламляла нечаканая сустрэча: перад ім з'яўляўся Тург. Не жывы, а мёртвы Тург: напалову разбураны, аголены, увесь у праломах і шчылінах. Больш суровай здані пабудовы, як гэты Тург, нельга сабе ўявіць. Высокая, круглая вежа, нібы які злачынца, стаяла адна на ўскрайку лесу і, здаецца, падпільноў-