Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/208

Гэта старонка была вычытаная

вала здабычу. Пабудаваная на востраканечным уцёсе, яна мела выгляд амаль рымскай вежы: такая яна была правільная, прамая і масіўная і да такой ступені ў гэтай каменнай будыніне ідэя сілы спалучалася з ідэяй падзення. Заснаваная яшчэ ў ІХ стагоддзі, яна была скончана пабудовай у ХІІ стагоддзі. Старадаўняя архітэктура яе акон сведчыла аб яе немалым узросце. У сцяне гэтай вежы быў пралом. Унутры пустата. Уявіце сабе гіганцкі комін, які пастаўлены на зямлю шырокім канцом уніз. Зверху данізу — пустата: ні даху, ні столей, ні падлог, толькі вытыркаючыя абломкі скляпенняў і печак, байніцы, гранітныя кранштэйны ды некалькі папярочных балак, што азначала ранейшае дзяленне на паверхі. На балках птушыны памёт. Сцены мелі таўшчыню незвычайную: пятнаццаць футаў ля асновы вежы і дванаццаць уверсе. У сцяне былі дзіры і шчыліны, якія калісьці служылі дзвярыма. Скрозь гэтыя дзіры відаць былі рэшткі цёмных лесніц, высечаных у тоўшчы сцяны. Увечары тут чутны быў крык савы, казадояў і кажаноў. Зверху, скрозь цёмную трубу і круглую адтуліну вежы, нібы праз гіганцкую студню, глядзелі зоркі.

У тых месцах было паданне, што ў верхніх паверхах гэтай вежы былі сакрэтныя дзверы з суцэльнага камня, як у магілах іудзейскіх цароў; такі камень паварочваўся на асі, адчыняючы і зачыняючы ўваход. Калі такія дзверы былі зачынены, не было магчымасці заўважыць іх — так шчыльна яны зліваліся з іншымі каменнямі сцяны.

Пралом, праз які можна было ўвайсці ў руіны вежы, зрабіўся ад выбуху міны. Выбух вырваў вялікі кавалак сцяны і, мабыць, вораг прабраўся ў вежу праз гэтую дзіру. Было відаць, што вежа ў розныя часы вытрымала некалькі нападаў: уся яна была пашчэрблена ядрамі і