Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/209

Гэта старонка была вычытаная

Выява

Склеп гэты служыў і засценкам і каменным мяшком.

пры гэтым ядрамі розных эпох. Розныя знарады пакідаюць розныя сляды на камні, і на сценах вежы засталіся шрамы ад усялякіх знарадаў, пачынаючы з каменных ядраў XIV века і канчаючы чыгуннымі XVIII века.

Праз пралом можна было ўвайсці ў ніжнюю частку вежы, дзе раней быў ніжні паверх. Прама супроць пралому, на процілеглай сцяне, былі дзверцы, якія адчыняліся ў склеп, які служыў турмой. Выдзеўбаны ў скале, ён паглыбляўся пад фундамент вежы, так што часткай прыходзіўся пад залам ніжняга паверха.