Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/21

Гэта старонка была вычытаная

КНІГА ДРУГАЯ


КАРВЕТ „КЛЭЙМОР“

СУТЫЧКА АНГЛІІ І ФРАНЦЫІ

Увесну 1793 года, у той момант, калі Францыя была атакаваная ворагамі з усіх бакоў, у архіпелазе пратокі Ла-Манш адбылася адна падзея.

На востраве Джэрсей, у маленькай бухтачцы Бонюі, 1 чэрвеня, увечары, прыблізна за гадзіну да захаду сонца, у туманнае надвор'е, небяспечнае для плавання, а таму зручнае для ўцёкаў, рыхтаваўся да адплыцця нейкі карвет. На судне гэтым была французская каманда, але ўваходзіла яно ў склад англійскай флатыліі. Англійскай флатыліяй камандаваў прынц дэ-Ла-Тур д'Овернь, з рода герцагаў Бульёнскіх, і карвет быў вылучаны з яе склада, па яго загаду, для выканання асабліва важнага, неадкладнага даручэння.

Гэты карвет, занесены ў спісы пад назвай «Клэймор», меў выгляд транспартнага судна, але ў сапраўднасці быў судном ваенным. Ён быў пабудаваны па тыпу цяжкіх мірных гандлёвых суднаў, але знадворны выгляд яго не адпавядаў сапраўднасці. Пры пабудове яго ставіліся дзве задачы: баявая здольнасць і падман. Калі можна — ашукаць, калі неабходна — біцца.

З прычыны важнай справы, якую павінен быў выканаць карвет у гэтую ноч, на сярэдняй яго палубе, за