Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/213

Гэта старонка была вычытаная

ў ніжнім паверсе кардэгардыю, у сярэднім — бібліятэку, верхнім было падстрэшша. Высокія вокны з маленькімі багемскімі шыбамі, пілястры ў прасценках, розныя медальёны на сценах, тры высокія паверхі, унізе бердышы і мушкеты, пасярэдзіне кнігі, наверсе мяшкі з аўсом — усё разам здавалася трошкі дзікім, але надта арыстакратычным.

Вежа, што ўзвышалася побач, мела пануры выгляд. Яна панавала над гэтай прыгожай пабудовай. Два гэтыя будынкі — адзін суровы ў сваім класічным харастве, другі элегантны — не столькі дапаўнялі адзін другога, колькі рэзалі вочы кантрастам сваіх стыляў. Дзіўна было бачыць пахмурную вежу, годную для першабытных лясоў, побач з гэтым маставым замкам, які падышоў-бы і да Версаля.

З ваеннага пункту погляду мост з галавой выдаваў вежу ворагу. Ён упрыгожваў і абяззбройваў яе: выйграючы ў харастве, яна траціла ў сіле. Цяпер, пасля пабудовы маста, яна была ўжо на адным узроўні з плато. Застаючыся непрыступнай з боку лесу, яна зрабілася слабай з боку раўніны. Раней яна панавала над плато, цяпер плато панавала над ёй. Замацаваўшыся на плато, вораг мог лёгка авалодаць мастом і замкам. Бібліятэка і падстрэшша былі на баку нападаючых, супроць абаронцаў. Бібліятэка і падстрэшша мелі падабенства ў тым сэнсе, што і кнігі і салома — гаручы матэрыял. Для нападаючага, каб ён захацеў пусціць у ход агонь, усёроўна, ці спаліць Гамера, ці вязку саломы, абы толькі гарэла.

Такім чынам, пабудова маста была памылкай з стратэгічнага пункту погляду. Усё-ж такі будаўнікі маста сёе-тое прадугледзелі. Па-першае, яны прадбачылі мажлівасць пажару: пад трыма вокнамі замка, над