Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/217

Гэта старонка была вычытаная

жахлівай. Цяпер гэтая вайна ператварылася ў безупынную бойку паасобных атрадаў па лясах і кустах. Вялікая, так званая «каталіцкая і каралеўская» армія пачала цярпець няўдачы. Але, з другога боку, англійскі флот з гатовым дэсантам з некалькіх англійскіх палкоў і лепшых афіцэраў французакага флота чакаў толькі сігнала ад маркіза дэ-Лантэнака, каб высадзіць гэтыя палкі на французскі бераг. Гэтая высадка магла вярнуць перамогу паўстаўшым раялістам.

Піт быў дзяржаўны злачынца. Ён працінаў кінжалам нашу краіну і здраджваў сваёй, бо ганьбіць сваю бацькаўшчыну — значыць здраджваць ёй. Пры тым і дзякуючы яму Англія шпіёніла, махлявала, хлусіла. Яна не грэбавала фальшаваннем, уваходзіла ў змову з бракан'ерамі і падробнікамі асігнацый. Яна даходзіла да самых дробязных праяў сваёй нянавісці да нас. Становішча было крытычнае для абодвух бакоў. Вайна спынялася ў адным месцы і пачыналася ў другім. Нікога не шкадаваць! Палонных не браць! — такі быў лозунг абодвух бакоў. Чорны цень смерці пакрыў гэтую старонку гісторыі.

У гэтым багатым на падзеі жніўні быў абложаны замак Тург. Аднаго разу ўвечары, калі на небе ўжо запаліліся зоркі, у светлым змроку надыходзячай летняй ночы, калі не чуваць было ні шолаху лісця ў лесе, ні шастання травы на раўніне, сярод гэтай мёртвай цішы прыроды раптам пачуўся гук трубы. Ён ішоў зверху, з даха вежы. Знізу трубе адказаў ражок.

На вежы стаяў узброены чалавек; унізе, у цемры, раскінуўся цэлы лагер.

Унізе, вакол замка, можна было разгледзець, як капошацца цёмныя фігуры людзей. Гэты людскі мурашнік быў ваенным бівуакам. Сям-там, у лесе пад дрэвамі і на плато сярод верасу, ужо запальваліся