Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/220

Гэта старонка была вычытаная

дзіру, хоць яна невялікая і хоць над ёй па-ранейшаму стаіць усё такая-ж моцная вежа.

Цяпер вы рыхтуецеся да прыступу. Мы-ж абвяшчаем вам наступнае…

Эй, вы, што стаіце ўнізе, ля падножжа вежы! Слухайце уважліва.

У нас у руках тры палоннікі — трое дзяцей. Гэтыя дзеці былі ўсыноўлены адным з вашых батальёнаў: гэта вашы дзеці. Мы прапануем аддаць вам усіх трох, але з умовай, што вы дасцё нам мажлівасць вольна выйсці з вежы.

Слухайце далей. Калі вы адмовіцеся ад нашай прапановы, вы можаце атакаваць нас толькі з двух бакоў: або праз пралом з боку лесу, або праз мост з боку плато. У маставым будынку тры паверхі. У ніжнім па майму загаду пастаўлена шэсць бочак з дзёгцем і раскладзена сто вязак з сухога верасу. Гэта такая самая праўда, як тое, што я, Іманус, гавару з вамі ў гэтую мінуту. Верхні паверх завалены саломай; у сярэднім захоўваюцца кнігі і дакументы. Жалезныя дзверы, што злучаюць вежу з мастом, замкнёны на замок, і ключ у мансен'ёра. Пад гэтымі дзвярмі, па майму-ж загаду, прасвідравалі дзірку і праз гэтую дзірку правялі кнот, насычаны серкай. Адзін канец кноту апушчаны ў бочку з дзёгцем, другі — тут, у вежы; ён будзе ў мяне пад рукой, і я магу падпаліць яго, як толькі палічу гэта патрэбным. Калі вы адмовіцеся выпусціць нас, мы пасадзім дзяцей у другім паверсе маставога замка, паміж бочкамі дзёгцю і падстрэшшам з саломай, і зачынім за імі жалезныя дзверы. Калі вы павядзеце атаку на мост, вы самі падпаліце замак; калі вы атакуеце праз пралом, то падпалім яго мы; калі-ж вы захочаце атакаваць нас адначасова з двух бакоў, мы спалім замак разам. Але ў кожным з гэтых трох вы-