Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/23

Гэта старонка была вычытаная

святога Людовіка, адзін з лепшых афіцэраў былога каралеўскага флота; памочнікам яго — шэвалье дэ-Ла- В'ёвіль. Лоцманам быў Філіп Гакуаль, самы вопытны са шкіпераў Джэрсея. Няцяжка было здагадацца, што судно было прызначана для не зусім звычайнай работы.

Перад самым адплыццем судно прыняло на борт чалавека, пра якога нават па выгляду можна было-б сказаць, што ён пускаецца на рызыкоўную авантуру. Гэта быў высокі стары, прамы і моцны, з суровым тварам.

Цяжка было дакладна вызначыць яго ўзрост: ён адначасова здаваўся і старым і маладым.

У той момант, калі ён уваходзіў на карвет, яго марскі плашч расхінуўся, і з-пад яго мільганулі шырокія штаны, батфорты, куртка з казінай скуры, адзетая поўсцю ўнутр, а зверху расшытая шоўкам, — словам, поўнае ўбранне брэтонскага селяніна. Касцюм таямнічага старога, нібы затым, каб яшчэ больш зрабіць яго падобным на сапраўднага брэтонскага селяніна, быў трохі пацёрты на каленях і локцях, а яго марскі плашч з грубай тканіны нічым не адрозніваўся ад старога плашча рыбака. На галаве ў яго быў круглы, мяккі, шырокі капялюш з высокім верхам, якія насілі ў тыя часы. З апушчанымі берагамі ён меў выгляд сялянскага капелюша, але лёгка мог ператварацца ў вайсковы галаўны ўбор: дзеля гэтага толькі варта было крыху падняць адзін бераг і прымацаваць яго да верху пятліцай з кукардай. Стары насіў свой капялюш па-сялянску — без пятліцы і без кукарды.

Лорд Балькара, губернатар вострава, і прынц дэ-Ла-Тур д'Овернь асабіста праводзілі яго на карабль. Жэламбр, сакрэтны агент прынцаў-эмігрантаў, сам наглядаў за абсталяваннем яго каюты і, не гледзячы