Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/237

Гэта старонка была вычытаная

чуўшы іх трывожны крык, рэбяты паднялі галовы; макрыца была забытая. Жоржэта паказала пальчыкам на ластавак і закрычала:

— Пускі!

Рэне-Жан строга паправіў яе:

— Ах, ты, дзяўчынка! Не пускі, а птушкі!

— Птускі, — паўтарыла Жоржэта.

І ўсе трое пачалі глядзець на ластавак.

Праз мінуту ў акно заляцела пчала, — прыляцела шумна, з гучным зыкам, нібы кажучы: «Лячу, лячу! Пагасціла ў кветак, цяпер прыляцела наведаць дзетак. Ну, што вы тут робіце, малышы?»

Пчала — добрая гаспадыня: яна пяе за работай, а часам і бурчыць. Уся тройка рэбят сачыла за пчалой, не адводзячы, вачэй. Пчала абляцела ўсю бібліятэку, зазірнула ва ўсе закавулкі. Яна, відаць, адчувала сябе, як дома, у сваім уласным вуллі.

Трапечучы крылкамі і меладычна зумкаючы, яна бадзялася ад шафы да шафы, пазіраючы праз шкло на загалаўкі кніг, нібы ўмела чытаць. Скончыўшы свой агляд, яна паляцела.

— Дамоў пайшла, — сказаў Рэне-Жан.

— Гэта таксама звярок, — сказаў Гро-Алэн.

— Не, — адказаў Рэне-Жан, — гэта муха.

— Муха, — паўтарыла Жоржэта.

Пасля таго Гро-Алэн, знайшоўшы на падлозе вяровачку з вузялком на канцы, узяў яе двума пальцамі і пачаў круціць вакол сябе і з глыбокай увагай сачыць, як яна апісвае кругі. Жоржэта, якая зноў ператварылася ў чатырохногую істоту, адправілася ў падарожжа па падлозе і ў сваю чаргу зрабіла адкрыцце: знайшла старое крэсла з трухлявай абіўкай і вылезшым з дзір конскім воласам. Стоячы ля гэтага крэсла, яна старанна калупала пальчыкам дзіры і выцягвала з іх