Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/238

Гэта старонка была вычытаная

волас. Раптам яна падняла пальчык, што азначала: «Слухайце».

Абодва хлопчыкі абярнуліся.

Знадворку чуўся прыглушаны адлегласцю грукат. Мабыць, каля лесу, у лагеры нападаючых, адбываліся нейкія ваенныя манеўры: чутны былі сігналы, конскае іржанне, бой барабанаў, стук зарадных скрынак, бразганне ланцугоў. Дзеці слухалі, як зачараваныя.

IV

Шум спыніўся, але Рэне-Жан стаяў нерухома, пра нешта думаючы.

— Мама, — прашаптаў ён.

— Мама, — паўтарыў Гро-Алэн.

— Мама, — прамовіла Жоржэта.

Пасля гэтага Рэне-Жан пачаў скакаць па пакоі. За ім пачаў скакаць і Гро-Алэн.

Гро-Алэн пераймаў кожны рух Рэне-Жана; Жоржэта была больш самастойная. Трохгодкі заўсёды пераймаюць чатырохгодкаў, але ў паўтара гады людзі захоўваюць сваю самастойнасць.

Жоржэта сядзела, зрэдку вымаўляючы словы. Але прыклад заразлівы. Вясёлая беганіна хлопчыкаў спа- кусіла Жоржэту. Скончылася тым, што яна, як магла, паследавала іх прыкладу; і тры пары маленькіх ножак затупалі па пыльным дубовым паркеце.

Жоржэта толькі пачынала хадзіць і больш падала, як хадзіла; таму, ганяючыся за братамі, яна лічыла за лепшае бегаць на чатырох.

Раптам Рэне-Жан, падбегшы да акна, схаваўся за рог амбразуры. Ён убачыў, што знадворку на яго нехта глядзіць. Гэта быў салдат з лагера сініх на плато. Карыстаючыся перамір'ем і да некаторай ступені парушаючы яго, ён рызыкнуў падыйсці да