Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/253

Гэта старонка была вычытаная

«... Гран-Франкёр, разбойнік…»

Пачуліся галасы:

— Гэта ксёндз.

— І заўсёды быў разбойнікам, — уставіў чалавек у каўпаку.

«… Буануво, разбойнік, — чытаў глашатай. — Два браты Пік-ан-Буа, разбойнікі… Гузар, разбойнік… Пан'е, разбойнік…»

— Віконт дэ-Сефер.

«… Плас-Нет, разбойнік…»

— Гэта пан дэ-Жамуа.

Глашатай усё чытаў, не звяртаючы ўвагі на каментарыі.

«…Гінуазо, разбойнік, Шатэнэ, па прозвішчу Робі, разбойнік, Гуанар, разбойнік…»

У натоўпе пачуліся галасы:

— Гэты з Рулье!

— Так, так, ведаем: яго мянушка — Залатая Галінка.

— Яго брата забілі ў часе атакі на Пантарсон.

— Слухайце! — крыкнуў глашатай. — Я канчаю спіс. «Бель-Вінь, разбойнік, Ла-Мюзет, разбойнік, Сабр-Ту, разбойнік, Брэн-Д'Амур, разбойнік…»

Нейкі дзяцюк штурхануў локцем стаяўшую побач з ім дзяўчыну. Дзяўчына ўсміхнулася. Глашатай чытаў далей:

«… Шант-ан-Івер, разбойнік, Ле-Ша, разбойнік… Табуз, разбойнік…»

Глашатай трасянуў плакатам, і барабаншчык забарабаніў. Затым ён зноў пачаў чытаць:

«Усе вышэйпамянёныя асобы, дзе-б яцы ні былі ўзятыя, пасля прызнання іх асобы будуць неадкладна пакараныя смерцю…»

Натоўп захваляваўся. Глашатай прадаўжаў: