Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/278

Гэта старонка была вычытаная

Між тым, выбраўшыся з пралому, яшчэ напалову аслеплены дымам, Радуб працёр вочы, нібы адганяючы ад сябе страшную карціну, і пры святле зорак пачаў аглядаць сцяну вежы.

Ён яшчэ раней заўважыў, што глыбокая шчыліна, зробленая выбухам, даходзіла да байніцы другога паверха, дзе ядро яшчэ папсавала і напалову вырвала жалезныя краты. Сетка адарваных прэнтаў звешвалася ўніз, і ў створаную дзіру мог пралезці чалавек.

Пралезці ў байніцу было магчыма, але як падняцца да яе? Праўда, гэта можна было зрабіць, чапляючыся за шчарбіны ў шчыліне, але для гэтага трэба было мець каціную спрытнасць. Радуб меў гэтую спрытнасць.

Ён палажыў на зямлю свой мушкет, зняў з сябе рэмні, камзол і жылетку, а са зброі пакінуў пры сабе толькі шаблю і два пісталеты. Пісталеты ён заткнуў за пояс штаноў, а голую шаблю ўзяў у зубы. Ручкі пісталетаў вытыркаліся ў яго з-за пояса.

Вызваліўшыся такім чынам ад усяго лішняга, ён пачаў карабкацца па каменных шчарбінах шчыліны, як па ступенях лесніцы. Усе людзі штурмуючай калоны, якія не паспелі яшчэ ўвайсці ў пралом, глядзелі на яго са здзіўленнем. На ім не было чаравікаў. Вялікімі пальцамі ног ён чапляўся за няроўнасці ў камнях, а каленямі, локцямі і кулакамі ўпіраўся ў сценкі шчыліны. Пад'ём быў нялёгкі.

«Добра, што на другім паверсе нікога няма, — думаў ён, — а то мне не далі-б падняцца».

Яну трэба было ўскарабкацца такім спосабам не менш як на сорак Футаў ад зямлі.

Кверху шчыліна звужвалася, і падымацца было ўсё цяжэй і цяжэй. Значна перашкаджалі яму яшчэ і пісталеты, што вытыркаліся ў ягО з-за пояса. Небяспска