Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/281

Гэта старонка была вычытаная

болю і страціў прытомнасць. Радуб пераступіў цераз яго.

— А цяпер, сказаў ён, — калі ты ведаеш маё апошняе слова, ляжы, калека, і не рыпайся. Можаш быць спакойны, я не буду цябе дабіваць: мне нельга траціць часу на такія забавы. Поўзай сабе, пакуль жывы, або памірай, калі хочаш. Усёроўна гэтым скончыцца. Хутка ты даведаешся, якому глупству навучаў цябе твой кюрэ. Адпраўляйся на той свет, даражэнькі!

І ён ступіў далей.

— Ды тут нічога не відаць! — прамармытаў ён.

Шант-ан-Івер кідаўся ў агоніі і стагнаў. Радуб азірнуўся на яго.

— Зрабі мне ласку, грамадзянін, — памаўчы. Я-ж не соваю носа ў твае справы, не перашкаджай і ты мне. — Ён паскроб патыліцу. — Усё гэта добра, але што далей? — мармытаў ён. — Дзякуючы гэтаму дурню я застаўся без зброі. Ён украў у мяне два стрэлы. А тут яшчэ пракляты дым так есць вочы, што хоць воўкам вый.

Ён выпадкова дакрануўся да свайго скрываўленага вуха, сказаў «эге!» і зноў стаў мармытаць:

— Аднак, ты лоўка адцяў мне вуха, браток! Ну, добра, што толькі вуха, а не што-небудзь іншае. Вушы — толькі аздоба. Вось і плячо адрапаў, але гэта глупства. Я табе дарую; памірай, землячок.

Ён замаўчаў, прыслухоўваючыся. Ніжні зал гуў ад тупату ног, ад грукату стрэлаў і крыку. Бой усё разгараўся.

— А здорава там б'юцца, — прамармытаў Радуб.

Радуб зрабіў некалькі крокаў па пакоі, углядаючыся ў цемру. Ён разгледзеў даўгі стол і на ім нейкія прадметы, якія слаба паблісквалі ў цемры. Ён памацаў рукой. Гэта былі пісталеты, карабіны, мушкеты — цэлы арсенал агнестрэльнай зброі, раскладзенай ра-