Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/314

Гэта старонка была вычытаная

Говэн не сказаў ні слова, і Сімурдэн пайшоў. Трэба было выбраць месца для кары, вызначыць час і зрабіць усе неабходныя распараджэнні. Сімурдэн меў звычку «паказваць добры прыклад», гэта значыць асабіста прысутнічаць пры выкананні смяротных прыгавароў. Суддзя глядзеў на работу ката.

Говэн быў таксама заклапочаны.

З боку лесу дзьмуў халодны вецер. Перадаўшы Гешану ўсе неадкладныя службовыя справы, Говэн пайшоў у сваю палатку, якая стаяла на ўскрайку лесу, недалёка ад вежы, узяў там свой плашч з капюшонам і загарнуўсй ў яго. Плашч гэты, паводле скромнай рэспубліканскай моды, якая не прызнавала ніякіх аздабленняў, быў аблямаваны простым галуном; такі галун служыў адзнакай начальнікаў атрадаў. Говэн пачаў хадзіць па лузе, акрываўленым забітымі ў бойцы; з гэтага месца пачынаўся штурм вежы. Ён быў адзін. Пажар яшчэ працягваўся, але на яго не звярталі ўвагі.

Радуб клапаціўся каля Мішэлі Флешар, усё яшчэ не ачуняўшай, і даглядаў дзяцей, амаль замяняючы іх матку. Замак дагараў. Салдатам было шмат работы. Капалі магілы, хавалі забітых, перавязвалі раненых, разбіралі барыкаду, выносілі трупы з залаў і лесніц вежы, чысцілі месца бойкі, стараючыся знішчыць страшныя сляды перамогі, — словам, салдаты з уласцівай вайскоўцам спрытнасцю па сканчэнню бітвы прыводзілі ў парадак тое, што больш-менш можна назваць іхняй гаспадаркай.

Нічога гэтага не ведаў і не бачыў Говэн. Ён толькі зрэдку задумліва пазіраў у бок пралому ў вежы, дзе стаяла варта, павялічаная ў два разы загадам Сімурдэна.

Тры гадзіны назад тут пачалася атака; праз гэты самы пралом ён, Говэн, са сваімі салдатамі ўварваўся