Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/318

Гэта старонка была вычытаная

спусціўшыся па лесніцы, якая, выратоўваючы іншых, яго прыводзіла да немінучай гібелі.

І дзеля чаго ён гэта зрабіў?

Каб выратаваць трох дзяцей.

А што цяпер зробяць з ім?

Яго пакараюць смерцю.

Такім чынам, гэты чалавек, дзеля трох маленькіх дзяцей — яго ўласных? — не; блізкіх яму па крыві? — не; блізкіх яму па касце? — не; дзеля трох нейкіх беспрытульных, якіх ён зусім не ведаў, абадраных, басаногіх, ён, гэты арыстакрат, гэты прынц, гэты стары, вольны, выратаваны, радасны (бо ўдалыя ўцёкі не горш за перамогу), усё кінуў, усё забыў, усё паставіў на карту і, ратуючы дзяцей, горда прынёс у падарунак ворагу сваю галаву.

І што-ж хочуць зрабіць?

Прыняць гэты падарунак.

Маркіз дэ-Лантэнак меў выбар паміж сваім жыццём і жыццём бліжняга; ён выбраў для сябе смерць.

І яго заб'юць.

І гэта ўзнагарода за гераізм.

Адказаць варварствам на вялікадушны ўчынак!

Якое змаленне ідэі Рэспублікі!

І ўсё гэта адбудзецца ў прысўтнасці яго, Говэна! І ён дапусціць гэта, маючы мажлівасць перашкодзіць! Ён супакоіцца на кінутай яму пагардлівай фразе: «Гэта цябе не тычыцца!» І ўнутраны голас не падкажа яму, што ў такіх выпадках адыйсці ўбок азначае ўдзельнічаць! І ён не зразумее, што ў такой важнай справе з двух злачынцаў куды горш той, хто дапускае злачынства, чым той, хто выконвае яго!

Але, з другога боку, хіба на гэтую кару смерцю ён не даў сваёй згоды? Ці не ён урачыста абвясціў Сімурдэну, што Лантэнак — выключэнне, што літасць не