Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/319

Гэта старонка была вычытаная

пашырацца на яго, што Лантэнак будзе аддадзены ў яго рукі, як толькі трапіць у палон?

Так, ён вінен Сімурдэну: ён абяцаў яму гэту галаву, і цяпер, аддаючы яе, ён толькі заплоціць свой доўг.

Усё гэта так. Але ці аб гэтай галаве ішла гугарка?

Да гэтага часу Говэн бачыў у Лантэнаку толькі дзікага воіна, які забіваў палонных, крыважэрнага звера, бяскарна лютаваўшага ў час вайны. Такога Лантэнака ён не баяўся; гэтага ката ён, не задумваючыся, засудзіў-бы на смерць. Але на сцэну выступіў новы, нечаканы Лантэнак. Страшыдла зрабілася чалавекам. Чалавекам з сэрцам. Перад Говэнам быў ужо не душагуб, які забівае людзей, а збавіцель Лантэнак збіў яго маланкай дабраты.

Але перад Говэнам паўставала яшчэ адно труднае пытанне — гэта сваяцтва. Хіба кроў, якую ён збіраўся праліць, не была яго крывёю, крывёю Говэнаў? Дзед яго памёр, але брат дзеда быў жывы, і гэты другі яго дзед быў маркіз дэ-Лантэнак.

У спрэчках Говэна са сваім сумненнем пытанне ставілася іменна так, і адказ вынікаў сам: трэба выратаваць Лантэнака.

Так. А Францыя?

Тут мысль рабіла рэзкі паварот.

Францыя — ў страшных цісках. Францыі здрадзілі: яна адкрытая для ворага, безабаронная. У яе няма больш граніц: Германія перайшла Рэйн; у яе няма больш сцяны: Італія пераступіла цераз Альпы, Іспанія цераз Пірэнеі. У яе засталася адна толькі апора — марская бездань, акіян. Акіян быў на яе баку. Яна магла прысланіцца да яго і, абапіраючыся на ўсю водную прастору, вялікая, магутная, магла ваяваць з усёй зямлёй. І нават пры гэтых умовах яна была непераможная. І вось у яе хочуць адабраць апошнюю