Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/321

Гэта старонка была вычытаная

З якой злоснай радасцю скажа гэты выхадзец з таго свету:

«Дзякую вам, дурні! Вось я зноў жывы».

З якой лютасцю возьмецца ён зноў за сваю подлую справу! З якім захапленнем, няўмольны і радасны, ён зноў апусціцца ў балота нянавісці і бязлітаснай помсты! І зноў запалаюць дамы і вёскі, зноў пачнецца забойства палонных, дабіванне раненых, расстрэлы жанчын.

Ды і апрача ўсіх іншых меркаванняў, ці не перавялічыў ён, Говэн, значэння вялікадушнага ўчынку, які так уразіў яго?

Так, праўда, трое дзяцей гінулі; Лантэнак іх выратаваў.

Але-ж ці не сам Лантэнак хацеў іх загубіць?

Хто кінуў іх у полымя? Хто паставіў іхнія калыскі ў пакой, які прызначаны быў згарэць?

Іманус.

А хто такі быў Іманус?

Падначалены і правая рука Лантэнака.

На каго-ж падае адказнасць за падпал?

На начальніка.

Значыцца, падпальшчык і забойца — усё ён-жа, Лантэнак.

Што-ж ён зрабіў такога незвычайнага? Не прывёў у выкананне свой злачынны замысел, не скончыў пачатае, і толькі.

Задумаўшы і падрыхтаваўшы злачынства, ён у апошні момант адмовіўся ад яго. Ён жахнуўся сябе самога. Лямант мацеры разварушыў у ім даўно забытае пачуццё чалавечага жалю, якое жыве ў кожным сэрцы, нават самым закаранелым. Гэты лямант прымусіў яго вярнуцца назад. З цемры, дзе ён збіраўся знікнуць, ён зноў вышаў на святло. Стварыўшы злачын-