Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/326

Гэта старонка была вычытаная

пачаўся прыступ; нядаўна тут раздаваліся крыкі, енкі, стогны, скрыгат зубоў, ярасны рэў; нядаўна тут стралялі, секлі, калолі, забівалі і паміралі. Многа іхніх таварышоў памерла на камнях, на якіх яны цяпер спалі. Салома, якая служыла ім падсцілкай, была абмочана крывёю іх братоў. Цяпер гэта скончылася, кроў высахла, шаблі былі выцертыя, мёртвыя ляжалі мёртвымі, а яны, жывыя, спалі ціхім сном. Такая ўжо вайна.

Пры ўваходзе камандзіра некаторыя з ляжаўшых усхапіліся, у тым ліку афіцэр, начальнік варты. Говэн паказаў яму рукой на дзверы ў падзямелле і сказаў:

— Адчыніце!

Засаўкі былі адсунуты. Говэн увайшоў у цямніцу, і дзверы за ім зачыніліся.