Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/334

Гэта старонка была вычытаная

Сімурдэн падняў галаву, скрыжаваў на грудзях рукі і, не спускаючы вачэй з дзвярэй, крыкнуў:

— Прывядзіце арыштаванага!

На парозе паказаліся два канваіры і паміж іх арыштант.

Сімурдэн уздрыгануўся.

— Говэн! Ты? — вырвалася ў яго, і ён хуценька дадаў: — Я патрабаваў арыштанта.

— Арнштант — я, — сказаў Говэн.

— Як ты? А Лантэнак?

— Лантэнак вольны.

— Уцёк?

— Уцёк.

— Так, так, разумею, — прамармытаў дрыжачым голасам Сімурдэн. — Ён-жа гаспадар замка, яму вядомы ўсе ходы і выхады. У падзямеллі, пэўна, ёсць патаемны ход. Як я аб гэтым не падумаў! Ён, вядома, мог уцячы, нават без чужой дапамогі.

— Яму памаглі, — сказаў Говэн.

— Памаглі ўцячы? Але хто-ж?

— Я.

— Ты?

— Я.

— Ты не ведаеш, што кажаш!

— Я ўвайшоў да яго ў камеру. Мы былі з ім адны. Я накінуў на яго мой плашч, спусціў яму на твар капюшон, і ён вышаў заместа мяне, а я застаўся ў камеры. І вось я тут, перад вамі.

— Ты не мог гэтага зрабіць!

— Я гэта зрабіў.

— Гэта немагчыма!

— Гэта так.

— Прывядзіце Лантэнака!

— Яго тут няма. Салдаты, убачыўшы яго ў маім