Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/343

Гэта старонка была вычытаная

даўшыся, што Лантэнак уцёк, салдаты былі незадаволены камандуючым атрадам Говэнам. Калі з цямніцы, дзе павінен быў знаходзіцца Лантэнак, вывелі Говэна, па залу суда нібы прабег электрычны ток, і не прайшло мінуты, як аб гэтым ведаў увесь лагер. У маленькай арміі пачаліся нараканні. Салдаты казалі: «Вось яны цяпер судзяць Говэна, але гэта толькі для выгляду. Хіба можна верыць усім гэтым «былым» і тым больш папам? Мы толькі што бачылі, як былы віконт дапамог уцячы маркізу; цяпер мы ўбачым, як поп апраўдае віконта». А калі пачулі прыгавар, то пачаліся гутаркі ў іншым сэнсе: «Не, гэта занадта! Пакараць смерцю нашага начальніка, нашага маладога камандзіра, героя! Ён — віконт, гэта праўда, але ён — рэспубліканец. Тым большая, значыцца, яго заслуга. Як! Яго, вызваліцеля Пантарсона, Вільд'е, Понт-о-Бо, пераможцу пад Долем, толькі што ўзяўшага Тург, яго, зрабіўшага нас непераможнымі! Яго, які вось ужо пяць месяцаў наводзіць жах на шуанаў і выпраўляе памылкі розных там Лешэлей, — яго нейкі Сімурдэн адважваецца засудзіць на смерць! І за што? За тое, што ён выратаваў старога, які, у сваю чаргу, выратаваў трох дзяцей? Каб папы ды забівалі салдат! Толькі гэтага нехапала!»

Такія нараканні чуліся ў пераможным лагеры. Суровая атмасфера агульнага гневу абкружала Сімурдэна. Чатыры тысячы чалавек супроць аднаго, — здавалася-б, гэта сіла. Але-ж не. Гэтыя чатыры тысячы чалавек былі натоўп, а Сімурдэн быў воля. Усе ведалі, што з Сімурдэнам жарты дрэнныя, і варта было яму нахмурыць брові, каб прымусіць усю армію дрыжаць. У тыя суровыя часы досыць было, каб за спіной чалавека лунаў цень Камітэта грамадскага ратавання, і чалавек гэты рабіўся такім страшным, што кожнае выказ-