Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/4

Гэта старонка была вычытаная

КНІГА ПЕРШАЯ


СОДРЭЙСКІ ЛЕС

У 1793 годзе, у канцы мая, адзін з батальёнаў парыжскіх валанцёраў[1], адпраўленых у Брэтань, рабіў разведку ў небяспечным Содрэйскім лесе. У атрадзе было не больш за трыста чалавек, бо рады яго значна парадзелі за час жорсткай вайны. То былі часы, калі, пасля боек пры Аргоне, Жэмапе і Вальмі[2], ад першага парыжскага батальёна, у якім было шэсцьсот валанцёраў, асталося дваццаць сем чалавек, ад другога — трыццаць тры, а ад трэцяга — пяцьдзесят сем. Батальёны, пасланыя з Парыжа ў Вандэю[3], налічвалі дзевяцьсот дванаццаць чалавек. У кожнага батальёна было па тры гарматы. Сфарміраваліся яны вельмі хутка. 25 красавіка секцыя[4] Парыжа Бон-Консейль прапанавала адправіць у Вандэю войскі валанцёраў. 1 мая былі гатовы да адпраўкі дванаццаць тысяч салдат, трыццаць палявых гармат і батальён кананіраў. Гэтыя наспех арганізаваныя батальёны былі тым не

  1. Валанцёры — дабравольцы.
  2. У гэтых бойках рэспубліканскія войскі Францыі адбілі напад еўрапейскіх манархій.
  3. Вандзя — правінцыя на захадзе Францыі, была цэнтрам контррэволюцыйных паўстанняў.
  4. Парыж у часе рэволюцыі быў падзелены на 48 секцый (раёнаў).