Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/55

Гэта старонка была вычытаная

бакоў уздымаліся пырскі пены ад падаючых у ваду ядраў.

«Клэймор» храбра страляў па васьмі караблях. Эскадра, згрупаваўшыся вакол яго поўмесяцам, у свой чарод распачала агонь з усіх сваіх гармат. Неба азарылася пажарам; здавалася, агнедышачы вулкан устаў з марскога бяздоння. Вецер гуляў з вялізнымі клубамі пурпуравага дыму, у якім судны то знікалі, то зноў паяўляліся, нібы здані. На першым плане, у яркім зарыве бою, вырысоўваўся чорны корпус карвета. На верхавіне яго грот-мачты можна было разгледзець белы, з залатымі ліліямі, флаг.

Два чалавекі, сядзеўшыя ў лодцы, маўчалі.

Трохкутная падстава рыфа Ле-Менк'е, нешта накшталт усечанага конуса, большая за ўвесь востраў Джэрсей. Гэты конус знаходзіцца пад вадой. Толькі верхавіна яго, плоскае ўзвышша, застаецца над вадой нават у часе прыліва. Ад яе аддзяляецца шэсць вялізных уцёсаў, якія цягнуцца прамой лініяй на паўночны ўсход, ствараючы нешта накшталт высокай, месцамі разбуранай сцяны. Вузкі праход між узвышшам і гэтымі шасцю ўцёсамі даступны толькі для суднаў, якія вельмі неглыбока сядзяць у вадзе. За лініяй уцёсаў пачынаецца адкрытае мора.

Матрос, які напрасіўся правесці лодку, накіраваў яе прама ў гэты праход. Такім чынам ён ставіў яе пад ахову скал Ле-Менк'е, за якімі ёй можна было не баяцца стрэлаў з эскадры. Ён спрытна прабіраўся ў вузенькай пратоцы, удалымі паваротамі ўхіляючыся ад падводных камняў, якія пагражалі лодцы то справа, то злева. Цяпер уцёсы зусім засланялі яе ад эскадры. Зарыва на гарызонце пачынала бляднець, шалёны грукат кананады патрохі сціхаў дзякуючы таму, што адлегласць усё павялічвалася. Але гарматныя