Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/65

Гэта старонка была вычытаная

— Можна. Цалуеш-жа ты распяцце?..

Гальмало дакрануўся губамі да залатой ліліі.

— Устань, — сказаў стары.

Гальмало ўстаў і схаваў какарду ў сябе на грудзях.

Стары казаў далей:

— Слухай уважліва. Вось наш пароль: «Да зброі! Нікога не шкадаваць!» Такім чынам, каля яра ў Сент-Обенскім лесе ты дасі сігнал. Тры разы. Пасля трэцяга разу з-пад зямлі з'явіцца чалавек.

— З падземнага ходу пад карэннямі дрэва? Ведаю.

— Гэты чалавек — Планшэно, або, як яго завуць, «Каралеўскае Сэрца». Ты пакажаш яму какарду. Гэтага будзе даволі. Потым ты пройдзеш, якімі хочаш дарогамі, у лес Астылье. Там ты ўбачыш кульгавага чалавека, па прозвішчу Мускетон. Ён бязлітасны. Скажы яму, што я яго памятаю і каб ён заклікаў да зброі ўсе свае парафіі. Пасля гэтага ты пойдзеш у лёс Куэсбон. Там ты зноў падасі свой сігнал, і зноў да цябе выйдзе чалавек з падземнага ходу. Гэта будзе Цюо. Скажы яму, каб ён узмацніў замак Куэсбон, што належыць маркізу дэ-Гер, эмігранту. Там мясціна зручная: яры, пералескі, няроўная глеба. Пасля Куэсбона пойдзеш у Сент-Уан ле-Туа і там перагаворыш з Жанам Шуанам[1]. Яго я лічу сапраўдным правадыром. Запомні ўсё, што я кажу. Я нічога не запісваю, бо гэта небяспечна. Ну, а потым ты пойдзеш у лес Ружфё, дзе знаходзіцца М'елет, той самы, што так спрытна скача праз равы, апіраючыся на даўгі шост. А ты ўмееш так скакаць?

— Як не ўмець! На тое я брэтонскі селянін. Гэтыя шасты — нашы сябры: яны ўмацоўваюць нашы рукі і

  1. Жан-Шуан — арганізатар контррэволюцыйных сялянскіх атрадаў у Брэтані. Паўстанцы таксама называліся „шуанамі“.