Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/71

Гэта старонка была вычытаная

ў бухце, ніводнага аратага ў палях. Навакол рассцілалася бязлюдная прастора. Вялікія кусты чартапалоха трапяталі ад набягаўшага ветрыка. Яшчэ не паспеўшае пацямнець неба залівала бераг бялясым, мярцвяным святлом. Раскінутыя на цёмнай раўніне сажалкі здаваліся здалёк алавянымі лістамі, параскіданымі па зямлі. Вецер дзьмуў з мора.