Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/77

Гэта старонка была вычытаная

Афіша была надрукавана буйнымі літарамі, таму яе сяк-так можна было разабраць. Вось што ён прачытаў:


„Французская рэспубліка, адзіная і недзялімая“.

Мы, прыёр з Марны, прадстаўнік народу, камісар пры берагавой Шэрбургскай арміі, гэтым загадваем: Былы маркіз дэ-Лантэнак, віконт Фонтэнэ, які называе сябе брэтонскім прынцам і які высадзіўся цішком на берегах Францыі каля Гранвіля, абвяшчаецца па-за законам. Галава яго ацэнена. Таму, хто выдасць яго ўладзе жывога або мёртвага, будзе заплочана шэсцьдзесят тысяч ліўраў. Сума гэта будзе выплачана не асігнацыямі, а золатам. Адзін батальён Шэрбургскай арміі зараз-жа высылаецца на пошукі вышэйпамянёнага былога маркіза дэ-Лантэнака. Сельскія абшчыны запрашаюцца дапамагаць войску. Дано ў Гранвілі 2 чэрвеня 1793 года.

Падпісана: Прыёр з Марны.


Пад гэтым подпісам быў другі, выведзены такімі дробнымі літарамі, што пры змрочным святле яго нельга было разабраць.

Стары насунуў на вочы шапку, зашпіліў пад самым падбародкам капюшон свайго марскога плашча і шпаркімі крокамі сышоў з дзюны. Відаць, яму было небяспечна заставацца далей на гэтым асветленым пункце.

Можа ён і так ужо прабыў там занадта доўга. Верха-