Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/79

Гэта старонка была вычытаная

віна дзюны была адзіным пунктам пейзажа, які можна было яшчэ разгледзець.

Спусціўшыся ў цемру, ён пачаў прабірацца паміж агарожамі, накіроўваючыся к ферме. Відаць, ён меў падставу спадзявацца, што там ён будзе ў небяспецы.

Навакол было бязлюдна. У такі позні час у вёсках амаль не бывае прахожых.

Стары спыніўся за адным кустом, зняў плашч і куртку, потым надзеў куртку поўсцю ўверх, падраны свой плашч падвязаў вяровачкай да шыі і пайшоў далей.

Свяціў месяц.

Ён дайшоў да скрыжавання двух дарог, дзе стаяў стары каменны крыж. Ля падножжа крыжа бялеўся чатырохкутны аркуш паперы — мабыць, такая-ж афіша, якую ён толькі што прачытаў. Ён падышоў бліжэй.

— Куды вы ідзіцё? — гукнуў яго чыйсьці голас.

Стары азірнуўся. За плотам стаяў чалавек, высокі, як і ён сам, такі-ж стары і сівы, бадай яго двайнік, але ў яшчэ больш жабрацкіх лахманах.

Чалавек стаяў, абапёршыся на даўгі кій. Ён паўтарыў сваё пытанне.

— Я пытаюся вас, куды вы ідзіцё?

— Скажыце мне лепш, дзе я? — спакойна, бадай што пагардліва адказаў стары.

Чалавек адказаў:

— Вы ў сен'ёрыі Таніс. Я — тутэйшы жабрак, вы — тутэйшы сен'ёр.

— Я?

— Але, вы — маркіз дэ-Лантэнак.

БАДЗЯГА

Маркіз дэ-Лантэнак (цяпер і мы будзем называць яго так) спакойна адказаў:

— Ну, што-ж, выдайце мяне.