Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/87

Гэта старонка была вычытаная

пека мінула, і нам з вамі лепш разыйсціся. Мне час ісці. Я пайду ў той бок. А вы ідзіце туды. Каштаны вазьміце з сабой: можа спатрэбяцца.

Праз мінуту ён знік за дрэвамі.

Маркіз устаў і пайшоў у той бок, куды паказаў яму Тэльмарш.

Выбраўшыся з гушчару, ён апынуўся на раздарожжы, дзе стаяў каменны крыж. Афіша была ўсё там-жа. Ён успомніў, што ў канцы афішы было напісана дробным шрыфтам нешта, чаго ён тады не мог разабраць. Ён падышоў да крыжа. Сапраўды пад подпісам Прыёра з Марны ён прачытаў:

„Як толькі асоба маркіза дэ-Лантэнака будзе ўстаноўлена, ён будзе расстраляны.

Камандзір батальёна, начальнік экспедыцыйнага атрада Говэн“.

— Говэн! — вырвалася ў маркіза.

Ён глыбока залумаўся і доўга стаяў, не зводзячы вачэй з афішы.

— Говэн, — паўтарыў ён.

Ён пайшоў далей, абярнуўся, паглядзеў на крыж, вярнуўся назад і яшчэ раз прачытаў афішу. Потым павярнуўся і ціха пайшоў сваёй дарогай, паўтараючы: «Говэн!»

З глыбіні калдобіны, па якой ён ішоў, не было відаць будынкаў фермы, якая засталася злева. Ён агінаў цяпер высокі і стромкі ўзгорак, увесь заросшы дзікім цёрнам у кветках. Прырода дыхала глыбокай радасцю раніцы.

Раптам усё перамянілася. На залітыя сонцам палі і лясы пасыпаліся стрэлы і дзікія крыкі. У тым баку, дзе была ферма, узняўся вялізны слуп дыму, які праразалі бледныя агнявыя языкі; уражанне было такое, нібы там гарэў вялікі стог саломы. Недзе блізка ішла