Старонка:Дзед Завала (1927).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная


„Бяз зубоў сабаку
„І каня-калеку!
„За век службы людзям
„Тут знайшлі апеку“…
Гэтак любіў баяць
Стары дзед Завала; —
Можа многа праўды,
Можа зусім мала?
........
........
Ішоў год за годам,
Ішоў чарадою, —
Дзед што-дзень у лесе
Летняю парою.
Завале без пушчы
Пушчы без Завалы —
Як-бы ня ўсе дома
Як-бы чагось мала!
Адны песьні пелі,
Адны думкі мелі,
Друг дружка бяз слова
Добра разумелі;
Аж так і дапелісь
Да канца пустога:
Ой, ня строіць жартаў
Пушча, знаць, з нікога!
Аднэй штось нядзелькі
Была, помню, бура:
Па высокім небе
Хмура йшла за хмурай),