Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

Чорнай рызай усё пакрывае,
Пылам зор небасхіл абсявае.
Цішыня агартае мне душу!
Вецярок прыдарожную грушу
Ледзьве чутна варуша-калыша,
Міла бомы сьмяюцца ў цішы,
Ціха срэбрам грукае крыніца.
Добрай ночы, зара-зараніца!“

|}

Ад нязвычайнай радаснай прыемнасьці быццам саромяцца вучыцель і Сухавей. Хочуць нешта сказаць, каб не маўчаць, і ня маюць нічога. Маўчаць яны, маўчыць дзяўчына, маўчыць ноч.

— А ўгадайце, чыё гэта? — пытаецца Іра, каб абудзіць тую цішу.

Нябожчыка Максіма Богдановіча! — ў адзін голас адказуюць яны і ўсім траім робіцца смутна. Маўчаць. Баліць, ах, баліць гэтая сьвежая рана. І ўзноў дэклямуець Іра… — „На сьмерць Максіма Богдановіча — верш Ясакара“, — быццам абвяшчаець яна гэтай ночы, гэтаму жыту, грушцы і ўсяму роднаму полю. І, дэклямуючы, усё болей натхняецца і натхняець сваім дрыжачым поўным пачуцьця голасам усё жывое й ня жывое наўкол сябе:

„Вясновая ліра, чароўная ліра,
На раніцы грала аб сонцы;
І струны сьпявалі аб зорачнай шыры,
І струны сьпявалі бяз конца;
І вабілі згукі зямныя абшары,