Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/129

Гэта старонка не была вычытаная

працы, колькі дазвалялі сілы і час. Сеяла беларускую сьвядомасьць сярод сялян і сялянскай інтэлігенцыі. Вучыла ня толькі дзяцей, але й дарослых чытаць, пісаць, дэклямаваць і пяяць пабеларуску. А вучыла без беларускіх падручнікаў, бо іх ня можна было дастаць з-за дэмаркацыйнай лініі.

Гэтая праца захапляла яе ўсю. Даўгі час Іра быццам ня мела а ні той вясны, а ні тога каханьня, а ні тых успаміанў. Быццам забылася на Абдзіраловіча.

Але цяпер, дачуўшыся, што ён жывець у N, што бацька хочаць памірыцца з ім, што можа быць шкода для справы ад яго несьвядомасьці, — Іра ўзноў згубіла спакой, толькі ня мела сьмеласьці прызнацца сабе ў тым. Ёй здавалася, што зусім і ня любіла Абдзіраловіча, што ў яе было нешта, што ня можна было й любоўю назваць… Але чаму-ж паміма яе волі думаецца аб ім, плывуць ужо ўспаміны аб той вясьне і хочацца бяз концу ляжаць пад яблынкай ў гамаку, зробленым з старога гаспадарскага пехцяра, паціху гутацца з заплюшчанымі вачмі і апалымі ад невядомай, бязпрычыннай зморанасьці рукамі?

І чаму першы раз во паўзуць у голаў такія нядобрыя думкі? Думкі аб тым, што працуе, працуе бяз концу, а дзе-ж радасьць асабістага жыцьця? Было