целасьць… нешта для мяне гідкае, сьлізкае. Гэтыя вырадкі губяць бацькаўшчыну, як і ўсякія ворагі-чужынцы… Эт, дрэнь… Што? Ужо! Гатова?
Яна маўкліва падала яму хатылёк. Ен узьдзеў яго на плечы, схапіў кіёк, памкнуўся некуды ў бок, потым ізноў да яе.
— Ну, аставайцеся здаровенькі, сяброўка! Не закідайце працы!
Ен нязручна неяк працягнуў, руку, ды яна схапіла яго за плечы, прыцягнула да сябе, пацалавала раз і ў другі і задушаным ад сьлёз голасам шаптала:
— Не… не, браточку, не закіну…
— Не прапускайце, ня выходзьце! — крыкнуў з парога. І яна глядзела у вакно, як схаваўся за яблынкамі, на мяжы, сярод канапеляк, у цямноце вечара зусім блізкай восені.
Села ў плеценае крэсла і плакала горка адна.
У расчыненае вакно плыло сьвежае паветра і пахла табака.
XIII.
Той жа начы капітан Гарэшка шчасна пакінуў N і паехаў таксама ў бок дэмаркацыйнай лініі, згубіўшы пакуль што усякую надзею на вызваленьне чарняцоў з „чразвычайкі“.
А к чароднаму дню „савет“ пры-