ла хто, найболей з дзяўчат, правадзіў іх падводу маўклівым паглядам.
Ізноў пачалася імгліва-халадкаватая нуда ў апусьцелым полі,
— Чаму-ж вы не давялі змаганьня да канца? — запытаў Абдзіраловіч?
Вучань памаўчаў, пакрактаў, пахухаў на пальцы.
— Усё роўна, — сказаў ён.
— Чаму?
— Так… Няхай гэты дзядок-бальшавік выедзе ў Маскву, тады да галасаваньня можна будзе яшчэ падыйсьці сюды, калі я ці хто з нашых пасьпее. А цяпер трэба агітаваць у С-й воласьці. А тут нічога ня выйдзе, бо селяніну бліжэй і знаямей цяпер пытаньне аб міру і зямлі, чымся аб беларускім адражэньню. Дзядок карыстае.
— І многа вас, вучняў ходзіць так.
— Даволі…
— Ад партыі ці як?
— Не, мы так, самі па сабе.
Абдзіраловіч усё больш дзівіўся і цікавіўся.
— Адкуль-жа ў вас гэткая стараннасьць? — ня мог ён прыдумаць далікатнейшага пытаньня і збоку ўзіраўся на просты, сялянскі і тыпічны беларускі твар хлопца.
— Адкуль? — весялей пачаў казаць