Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

— Паночку! Што вы? Пажартавалі ці што? Сядайце, паедзем шыбчэй! — ня ведаў, што казаць, бо ня разумеў хлапца, Абдзіраловіч.

— Які я вам, чорта, «паночку»? — зусім зло і ўзноў не паглядзеўшы, адгукнуўся хлапец; я мужык-беларус і пасылаю да ўсіх чартоў змаскаленых паноў-рэнэгатаў… Да ўсіх чартоў! Чуеце? — са злосьцю крыкнуў ён і зьвярнуў на убочную вузенькую дарожку, пайшоў і пайшоў у імгліва-халадкаватую нудную восенную далячыню.

— Стой! — крыкнуў узлуваны — Абдзіраловіч свайму хурману, і схапіўся за вожкі, меўся ужо бегчы за хлапцом: чаго ён і як ён паважыўся лаяцца?

— Едзь! — пусьціў, падумаўшы, вожкі з рук; — дурны нейкі ці што, — казаў быццам сабе, быццам падводніку і пачаў супакоявацца; — яшчэ ён і лаіцца, вось дурань!

— Дурань нейкі — згодзіўся і маўклівы падводнік і перасунуў белую маргелку з лоба на зморшчаную старую патыліцу.

А той пайшоў і пайшоў у сваіх вялікіх ботах.

IX.

Іншыя натуры, каб жыць далей і мець нейкі спакой, чуюць пільную патрэбу ў яснасьці і добрай цямнасьці ува