Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

скажуць горкую праўду. Прыйдзеш дамоў і пачнеш хадзіць па лясе ды па дуброве за красою, а бульбу капаць ці каноплі браць — памажы вам Божа, а я ня хочу…

Ніяк няможна ехаць дамоў. Ды й на што білет купіці?

Аставалася адно: пайсьці да архімандрыта і спытаць колька рублёў, што некалі разам „Зараблялі“.

Доўга так ішоў ён, куды ішлі ногі, а ногі давялі да сьцен манастыра. Чатыры гады назад ішоў ён сюды адухоўнены, поўны веры і сілы духа: ішоў, каб быць бліжэй да Бога. Цяпер ён ішоў злы і бязбожны з няпрыхільнасьцю і дайжа пагардай да гэтых муроў.

— Эт, будзь, што будзе, — у голас прагаварыў ён сабе і сігнуў за чыгунную кратчатую калітку.

У прыдзелі адпраўлялі раньнюю абедню. Зара павінен быў выхадзіць з царквы архімандрыт. Як усё да апошняй драбніцы знаёма тут было Гаршку. Ня можна было угамаваць тую больку, той разлад прыкры, што сушыў яму сэрца, тую думку, што вось страціла ўсю тут для яго сьвятасьць, усякую духоўнасьць.

Яго ўжо прыкмецілі. Таўсты Паісій, з чорнай, як лапата, барадою і бліскучай чырвонай лысінай, хітра ўхмыліўся пад густыя вусы, павёўшы вокам у бок Гаршка дзеля чагосьці засунуў рукі за чор-