ны кушак, выняў, ізноў зірнуў з-пад кліраса на Гаршка і гудзеў басам на ўсю царкву.
Худы, як шчэпка, Нікадзім палючымі, глыбокімі вачамі часта калоў Гаршка з нясхаванай злосьцю.
Прапелі ўсё, як мае быць. Пацягнуліся чорныя бабулькі цалаваць абразы; ксціліся і пільнавалі калі пройдзе архімандрыт. Гаршчок, убачыў яго, як ён, надаўшы паважнасьці і сьвятасьці ня гледзячы на баб, ксціў іх і падстаўляў цалаваць свае рыжыя валасатыя рукі.
Гаршчок патроху адхадзіў з чарадою да дзьвярэй, гдзе лаўчыўся падайсьці, як народ высыплець на цьвінтар.
Хлопчык-послушнік, знаёмы Гаршку, вінавата скаўзануў міма, патрос чорнымі кудзеркамі і пачаў гасіць сьвечы. Здаецца, ён няпрыкметна кіўнуў Гаршку, як бы кажучы: „І такога я люблю цябе“.
Не чакаючы і ня просячы блаславеньня, падыйшоў да архімандрыта Гаршчок, і загаварыў да яго загарадзіўшы яму дарогу.
Шыя ў архімандрыта пачырванела.
Ен сьцяміў, чаго той хочаць ад яго. — Арыштант! Соцыяліст! Ідзі туды, адкуль прыйшоў, — раптам прасіпеў ён.
Гаршчок згубіў панаваньне над сваёю воляю.