— Я папрасіў у яго на дарогу. Як у чалавека прасіў, казаў Гаршчок.
— Ну, во што, — падумаў Сімановіч, — у паліцыю мы ня пойдзем і пратакол пісаць ня будзем, бо дзеля гэгага і ён павінен быў явіцца. А ну, на ўсё, можа, забудзецца. Але каб мне не дасталося, калі хопяцца часам, то падушайся, што заўтра ў гэтую пару ты прыдзеш да мяне. Спадзяюся, што ня спытаюць аб табе, але на ўсякую прыгоду… сам ведаеш-служба, дзеці… Ну, раздабывай грошы, купляй білет і едзь сабе з Богам у сваю вёску.
Гаршчок утупіў вочы.
— Журавы там цяпер лятуць, бабы лён сьцеляць, каноплі выбіраюць, пеўня на дабіркі зарэжуць, — гаманіў з лятуценьнем у шэрых вачох Сімановіч; ён дастаў партманет і штосьці поркаўся ў ім.
— Дык дэкляруешся?
— Ага. Дзякую вам.
— Ну, дык во — замітусіўся гарадавы: — мая рука лёгкая, будзеш мець на дарогу, і сунуў Гаршку беленькі паўрубель, — ідзі сабе.
Пашоў на пост і яшчэ па дарозе крыкнуў: «Глядзі-ж прыдзі на ўсякую прыгоду!»
Астаўся быццам выніцаваны Гаршчок, варочаў у потных пальцах мантэу і чуў нямую прыкрасьць.