Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

— Я ня тое… Я ня хочу, — узьняў голас Гаршчок.

— Ну ўжо канец, зроблена. Вядзі яго.

Даўгім і стыдным быў час да турмы сярод двух салдатоў са штыхамі па самай сярэдзіне вуліцы, па каменьню.

— «Па этапу, з салдатамі дамоў… О, сорам, сорам» — мысьліў Гаршчок у адчаю.

Яшчэ доўга мучылі яго, пакуль прыймалі ў турме, ізноў пісалі, ізноў пыталі. Цэлы дзень мінуўся — макавай расінкі ў роце ня было. Потым упіхнулі ў смуродную, брудную поўную арыштантаў камеру з палацямі.

— «Яшчэ раз я прапаў», — разважаў Гаршчок.

Толькі цераз тры месяцы, пацягаўшы па ўсіх пунктах і турмах, даставілі яго ў родны губэрскі горад. І за гэты час Гаршчок шмат чаго новага для сябе пабачыў і пачуў.

Не забавіўся цяпер у брата навет месяцу, ізноў паехаў у сьвет. Выўчыўся: рабіць па мэталу і чытаў безразборна усялякую нелегальшчыну з гэткай-жа стараннасьцю, як некалі — «Душеспасительный листок». Здабыў пашану за розум свой ад таварышаў-работнікаў і стаўся Карпавічам. Але правадыры-інтэлігенты з іх характэрнай інстынктыўнай