Старонка:Дзьве поэмы (1927).pdf/103

Гэта старонка не была вычытаная

— То добра, то добра, мой пане!
Хай пан праканаешца сам,
Што тут, як і нашы сяляне,
І скачуць ня горай, як там! —


Апранут жаўнерам Ржэвуцкі
З жаўнерамі госьцем сядзіць.
Ўсё чынна у хаце, палюдзку,
І чынна вясельле гудзіць.


Ўжо моладзь наладзіла скокі,
Хоць тут бракавала хлапцоў,
Пабраўшыся ў моцныя бокі
Дязўчаты шапталісь з кутоў,


Як раптам праз нізкія дзьверы
Стары і дзяўчына ўвайшлі.
Хто быў тут, усе кавалеры,
Як пчолы, ў той міг загулі.


Ржэвуцкі досьць бачыў паненак,
Бо быў ён, як-не-як, гусар,
І колераў розных адценак
Ён ведаў, як гляне на твар.