Старонка:Дзьве поэмы (1927).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

94

Вольны сьцяг у руцэ, а за сьцягам снапы,
Між снапоў, як квятнік,
Шэраг жвавых дзяўчат,
То-ж дажынкі ідуць ад капы да капы,
Не спазнаць у вачох
Дзедаў-хлопаў ўнучат!

95

Вочкі большасьці з іх — колер іхніх нябёс,
Хоць ня мала такіх,
Нібы поўдзень іх ксьціў;
Шмат каторы з хлапцоў тут знаходзіў сво й лёс —
То чакаў-пагражаў,
То цярпеў, то прасіў.

96

Вось запаліцца твар, як маланкі стажар,
Але ў вочках лядок,
Як над вірам масток.
Колькі-ж гэты лядок патрабуе ахвяр,
Калі гляне дзяцюк
Праз лядок у стажар!