Старонка:Дзьве поэмы (1927).pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

128

І даведаўся ён, што дзяўчына адна
Прыхадзіла калісь
Панскі дом маляваць.
І празваў пра сябе ён маляршу — Вясна.
Зноў пачаў ён гарэць,
Зноў пачаў ён лятаць.

129

Як праз студню вада сьвідраваньнем заб‘е,
Так спатканьне Вясны
Моцы творчай дала.
І запеў Ізяслаў першы раз пра Яе
І ад воблак, ад хмар
Тая песьня гула.

130

А яму ў вышыні неяк стала цяплей;
Ён знаходзіў агонь,
Бо Вясьнянку шукаў.
пайшлі гаманіць пра яго між людзей,
А ён верыў ў свой лёс
І спатканьня чакаў.