ЛЯСЬНІЧАНКА
ПЕСЬНЯ 1-я
Над Нёманам, рэчкай вядомай, Што поіць Кляйпэду Літвы, Дагэтуль вайсковыя громы Сярдуюць на сон баравы.
І шэрыя жэрлы гарматаў Пільнуюць і Захад і Ўсход, Ня мае спакою араты Над Нёмнам, ці першы-то год!
Сядзібы прымусіў пакінуць Падужаны царскі казак: „Вам лепей за Волгай загінуць, „Каб ў войска ня ўзяў вас прусак!“