Гэта старонка не была вычытаная
І костачак бежанскіх соткі
Убачыў і стэп і Урал.
І гінулі дзеці, малодкі:
Слаў Нёман сыноў за Байках…
Каб скончыць і бойкі і спрэчкі,
Паўсталі працоўных рады,
Крывёю заплямілісь рэчкі, —
І скінут царат без бяды!
Над Дзьвіньню, над Сожам, Бярозай
Даўно паўцякалі паны…
Вось толькі над Нёмнам пагрозай
Сядзяць ўсё яны, як яны…
∗
∗ ∗ |
Дзе ў Нёман ўплывае Дубоўка,
Мяліны глядзяць з-пад вады;
Чаўнок абмінае іх лоўка.
Насунецца плыт заўсягды.
І плытнік стары, як належа,
Наваліцца прысам на пуп,
Слаўцом па-над рэчкаю ўрэжа —,
І сунецца з меліны дуб.