Старонка:Дзьве поэмы (1927).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

Хавалася шэрая хата,
Вяла з хмызьнякамі хаўрус,
Бярвеньнем ды мохам багата,
Як любіць наш брат — беларус!


Курыла праз комін дымочкам
На жах саламянай страсе,
Крывенькім сьмяялася вочкам,
Нібы на крывенькай назе.


Сьвіронак, хлявок ды паветка
Сябрамі тулілі дварок,
Саху замяніла тут сетка,
Ды нерат, ды хітры жачок.


Ды часам пад прасла садочку —
Паўна гаспадарчых клапот —
Сьпяшалася жоўтая квочка
Пусьціць куранят на гарод…


Было гаспадаркі тут мала;
Затое садок харашэў:
Чыясьці рука даглядала,
кветкамі ён як гарэў.