Гэта старонка не была вычытаная
Ды не, тут істота другая
Сваё выяўляла жыцьцё,
Як фарбы квяцістага мая,
Прыроды сьвятой багацьцё!
Дачка Браніслава, Галена,
Дзяўчына прывабных гадкоў,
Усім кіравала нязьменна,
І жыў астравок лясьнікоў.
Тут песьня за песьняй лілася,
Ледзь толькі вайшла у садок.
Вядома-ж, ня ціхага Стася
Тады хваляваўся чаўнок!
Ня раз плытагон-вольналюбец,
Захоплены тым галаском,
Ламаў свой бусак адназубец,
Спыніцца каб тым астраўком.
Ды Нёман, дзядуня зайздросны,
Мацней тады шваямі трос,
І топкі плыток стаяросны
Шпарчэй з Навагрудчыны нёс.