Старонка:Дзьве поэмы (1927).pdf/85

Гэта старонка не была вычытаная

Як бацька у лесе вартуе,
А Стасік рыбачыць ў кустох,
Тады лясьнічанка жартуе
З дзядунькаю Нёмнам удвох.


Ў парэчках тканіну скідае,
Са стромкага беражку — бух!
Тады толькі Нёман той знае
Дзявоцкі наспынены рух.


Тады ажыўляюцца дрэвы,
За рэчкаю бор зашуміць;
І чуюцца нібы напевы, —
Што добра з прыродаю жыць!


А белыя пруткія грудзі
Кіруюць на бераг другі.
Дарма, — іх ня бачыць вам, людзі,
Пакуль вы яшчэ не багі!


Далёка ніжэй на пясчанку
Выходзіць яна адпачыць.
Хто бачыў жывую вясьнянку?
Дзед Нёман? — Дык ён прамаўчыць!