Гэта старонка не была вычытаная
ПЕСЬНЯ 2-я
Жыць цяжка на крэсах усходніх,
Марнуецца дарма народ.
Гудзіць Навагрудак, Гародня,
Пад Вільню ідзе карагод.
„Ня можна ужыцца з панамі,
„Як-бы ня тутэйшым стаў край:
„Цар неба, зьмілуйся над намі,
„Народу загінуць ня дай!
„Хто-ж пройдзецца з плугам у полі,
„Каб сытнага хлебца здабыць?
„Ці-ж пан гэта зробіць, — ніколі!
„Ён лепей адмовіцца жыць.
„Хто сьвечкі паставіць ў касьцеле,
„Хто будзе там „здровась“ сьпяваць?
„Паны? — Каб яны пазгарэлі:
„Яны-ж толькі здольны гуляць!“
Парадкі зямель пад‘ярэмных
Ўжо лаяў стары каталік,
А моладзь, бяз слоў тых дарэмных,
Паўстанцаў ўсё большыла лік.